Больш за 150 бацькоў вучняў мінскай гімназіі №4 сёння раніцай выклікалі на размову дырэктара Андрэя Гоцмана (на яго ўчастку Лукашэнку далі 61%, а Ціханоўскай роўна 30%), запатрабаваўшы спыніць нагнятанне гвалту і страху на дзяцей.
Таксама бацькі высунулі патрабаванне, каб кіраўніцтва гімназіі напісала хадайніцтва аб вызваленні мужчыны, які ўчора выйшаў да гімназіі з плакатам «Вучні, вы неверагодныя!», а пасля быў затрыманы.
0
0
0
0
0
0