vitebsk.ohrana.gov.by
Новым начальнікам мінскай міліцыі прызначаны Міхаіл Грыб, паведамляе прэс-служба міліцыі.
Міхаілу Грыбу — 39 гадоў. Нарадзіўся ў Мінску, скончыў Мінскую спецыяльную сярэднюю школу МУС, а пазней Акадэмію МУС і Акадэмію кіравання.
У маі 2017 года М. Грыб змяніў на пасадзе намесніка начальніка ГУУС Мінгарвыканкама — начальніка міліцыі грамадскай бяспекі Івана Кубракова, якога адправілі ў Віцебск. Потым Кубракоў узначаліў мінскую міліцыю, а ўчора стаў міністрам унутраных спраў.
З сакавіка 2019 года Міхаіл Грыб узначальваў віцебскую абласную міліцыю.