Яшчэ нядаўна каля помніка «Партызанам Палесся» ў Пінску кветкавая клумба нагадвала бел-чырвона-белы сцяг. Сёння чырвонага колеру ў ёй больш няма. Клумба стала аднакаляровай. Кветкавыя насаджэнні побач не кранулі, піша media-polesye.by.

Падчас перадвыбарчай кампаніі тут праходзіў збор подпісаў за вылучэнне Святланы Ціханоўскай кандыдатам у прэзідэнты.

У адзін момант клумба перастала быць «апазіцыйнай». Чырвонага колеру ў ёй больш няма.