Асвод

Асвод

Здарэнне адбылося 28 кастрычніка. Ратавальнікам паступіла паведамленне ад Асвода, што відавочцы доўгі час назіраюць у раёне аўтадарожнага моста на Дняпры лодку на якары без рыбака за 30 метраў ад берага, паведамляе гомельскае аддзяленне арганізацыі.

У выніку цела загінулага было знойдзена вадалазамі Жлобіснкай выратавальнай станцыі ў Дняпры за 200 метраў ніжэй па цячэнні ад верагоднага месца здарэння.

Ім аказаўся 45-гадовы жыхар горада Жлобіна. Меркавана рыбак загінуў пры падзенні з лодкі. Абставіны і прычыны гібелі ўдакладняюцца. У лодцы знаходзіўся рыбацкі рыштунак, а так жа выратавальная камізэлька. Калі б яна была на рыбаку, то магла б выратаваць яму жыццё, мяркуюць у Асводзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0