БелТА

БелТА

Такое меркаванне выказаў газеце «СБ. Беларусь сегодня» дэпутат Ігар Марзалюк, каментуючы розную ацэнку на Захадзе пратэсных акцый у Польшчы і Беларусі і рэакцыю на іх з боку дзяржавы, піша БелТА.

«Насамрэч я не ўбачыў у сюжэтах польскага тэлебачання арганізаваных узброеных баевікоў. Але я бачыў, як білі жанчын, мне гэта вельмі не падабаецца, гэта нешляхетна. Ёсць такое паняцце, як легітыміраванае права дзяржавы на прымяненне насілля. Толькі дзяржава для захавання нацыянальнай бяспекі і грамадскага правапарадку мае права на прымяненне насілля. Кожны грамадзянін, які выходзіць на любы мітынг, узяўшы ў рукі цагліну, наносячы ўдары, кідаючыся на супрацоўнікаў органаў правапарадку, павінен атрымаць жорсткі адпор. Ці гэта Новая Каледонія, ці Польшча, ці Беларусь. Тым больш калі размова ідзе аб закручванні дроту на чыгуначных пуцях або пагрозах выразаць сям'ю», — лічыць парламентарый.

Параўноўваючы паводзіны пратэстоўцаў на вуліцах Мінска і Варшавы, Ігар Марзалюк робіць выснову, што польскія пратэсты ў разы больш ліберальныя і паліткарэктныя.

«Таму спадару Маравецкаму трэба дзве карцінкі супаставіць і паглядзець без усялякіх двайных-трайных і іншых стандартаў. Успомнім, напрыклад, нядаўнія пратэсты ў Германіі, арганізаваныя праціўнікамі абмежавальных мер у сувязі з пандэміяй каранавіруса. У мяне не выходзіць з галавы карцінка, калі трое паліцэйскіх, якія адбівалі штурм бундэстага, закоўваюць жанчыну і кропкава б'юць яе кулакамі ў пазваночнік. Цікава, хто-небудзь каго-небудзь пакараў за гэта, «зняў скальп» з гэтых паліцэйскіх? Па-мойму, іх толькі пахвалілі. Пры ацэнках такіх сітуацый неабходна памятаць, што любыя вулічныя беспарадкі — гэта бумеранг, які можа прыляцець да цябе.

Калі чалавек пераходзіць чырвоную рысу, пачынае біць, разбураць, ламаць, заклікае да звяржэння канстытуцыйнага ладу, ён павінен спаўна панесці адказнасць. Любая ўлада абавязана навесці парадак на вуліцах і зрабіць жыццё спакойным. Або гэта не ўлада, і тады няма дзяржавы», — падвёў вынік дэпутат.

У жніўні на піку пратэставых акцый у інтэрнэце было апублікавана відэа, як дэпутат Марзалюк ідзе хістаючыся па плошчы Незалежнасці і выглядае зусім п'яным. Марзалюк пасля заявіў, што не быў п’яны: проста ў перыяд выбараў перанёс інсульт на нагах і страту памяці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0