Каля 23:00 28 кастрычніка міліцыя затрымала супрацоўніка гомельскага партала «Моцных навін» Яўгена Смірнова. Ён пайшоў у краму і не вярнуўся, піша Радыё Свабода

Як расказаў заснавальнік «Моцных навін» Пётр Кузняцоў, ноч Яўген правёў у Цэнтральным РАУС. Там ён з супрацоўнікамі міліцыі праглядалі відэа з акцый пратэсту, якія праходзілі ўвосень у Гомелі.

Ранкам Смірнова завезлі на допыт у Следчы камітэт як сведку ў справе гібелі 25-гадовага Аляксандра Віхора.

Супрацоўнікі «Моцных навін» зазнаюць пераслед міліцыяй з 3 кастрычніка. Тады затрымалі галоўнага рэдактара Ганну Якштас і яе мужа, таксама супрацоўніка «МН» Дзяніса Якштаса. Дзяніса пакаралі 15-дзённым арыштам нібыта за ўдзел у акцыі пратэсту. Ганну судзілі двойчы і пакаралі штрафам.

10 дзён арышту атрымала супрацоўніца «МН» Марына Драбышэўская. 14 дзён — Надзея Пужынская.

5 кастрычніка ў офісе рэдакцыі прайшоў ператрус, ва ўсіх супрацоўнікаў забралі тэхніку і тэлефоны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0