Улады абавязалі немцаў у лістападзе звесці сацыяльныя кантакты да абсалютнага мінімуму. На месяц у Германіі закрыюцца ўсе прадпрыемствы вольнага часу, рэстараны, кафэ і большасць прадпрыемстваў сферы абслугоўвання, паведамляе DW.

Неабходнасць такіх мер канцлер Меркель матывавала тым, што ў апошнія 10 дзён падвоілася колькасць пацыентаў у аддзяленнях інтэнсіўнай тэрапіі нямецкіх клінік, за 9 дзён падвоілася колькасць пацыентаў, якія падлучаныя да апаратаў ШВЛ. Каб не дапусціць перагрузкі сістэмы аховы здароўя, неабходна дзейнічаць без прамаруджання, сказала Меркель. Паводле яе слоў, адзін з галоўных інструментаў барацьбы з пандэміяй — адсочванне кантактаў асоб, якія заразіліся каранавірусам. Аднак на дадзены момант органы аховы здароўя не ў стане адсочваць каля 75 адсоткаў такіх кантактаў.

Грамадзянам прадпісваецца абмежаваць сацыяльныя кантакты за межамі ўласнай хаты «да абсалютнага мінімуму».

Усе прадпрыемствы вольнага часу зачыняюцца. Гаворка ідзе пра тэатры, кіно, канцэртныя залы, выставачныя комплексы, гульнявыя салоны, казіно, паркі забаў, публічныя дамы, фітнес-клубы і непрафесійныя спортклубы, плавальныя басейны.

Акрамя таго, зачыняюцца таксама прадпрыемствы сферы абслугоўвання, такія як касметычныя, татуіровачныя і масажныя салоны. У лістападзе таксама будуць зачыненыя рэстараны і кафэ за выключэннем тых, якія прадаюць ежу на вынас.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0