Работніка «Атланта», які сёння днём падымаўся на трубу на тэрыторыі завода з нацыянальным сцягам, даставілі ў Навукова-практычны цэнтр псіхічнага здароўя ў Мінску. Афіцыйна пацвердзіць інфармацыю не ўдалося, але гэта Tut.by пацвердзілі яго сябры і знаёмыя.

Нагадаем, сёння работнік «Атланта» падняўся на трубу на тэрыторыі завода. Ён запісаў зварот да Аляксандра Лукашэнкі, у якім просіць аб'явіць аб сваім сыходзе, спыніць гвалт, вызваліць усіх палітычных зняволеных.

На месца прыязджалі МНС, хуткая, міліцыя. Як паведамлялася, пасля агляду медыкаў мужчыну забрала міліцыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?