У Беларусі з 1 лістапада вырастуць мінімальныя працоўныя і сацыяльныя пенсіі, якія прывязаныя да памеру бюджэту пражытачнага мінімуму. Гэты паказчык з наступнага месяца павялічыцца да 258,11 рубля (цяпер — 256,1).

Так, сацыяльная пенсія па ўзросце, якую мужчынам прызначаюць у 65 гадоў, а жанчынам — у 60 гадоў, з 1 лістапада вырасце на 1,01 рубля — да 129,06 рубля. У пераліку па афіцыйным курсе даляра Нацбанка на 28 кастрычніка (2,5534 рубля) гэтая сума раўняецца амаль 51 даляру.

З 1 лістапада таксама падымуць надбаўкі, павышэнні да пенсій і даплаты беларусам 75 гадоў і старэйшым, якія атрымліваюць пенсіі ў органах па працы, занятасці і сацабароне, а таксама дапамогі па доглядзе інваліда I групы альбо за асобай, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0