За суткі ў Беларусі выяўлена больш за 20 фактаў накладання металічнага дроту на рэйкі, паведамляе МУС.

Невядомыя працягваюць спрабаваць блакаваць рух транспарту, у тым ліку чыгуначнага. З пачатку года зафіксавана 57 фактаў накладання старонніх прадметаў на рэйкі. Пры гэтым 40% выпадкаў (выкарыстанне металічнага дроту) выяўлена за мінулыя суткі.

З-за ілжывага сігналу святлафора на перагоне паміж станцыямі Асееўка і Калядзічы адбылася затрымка руху трох электрычак і аднаго цягніка (ад 7 да 22 хвілін). Увечары 26 кастрычніка ў Магілёве на перагоне Магілёў-2 — Магілёў-3 машыніст манеўранага цягніка выявіў на рэйках металічны дрот даўжынёй 2,5 м. А днём 27 кастрычніка на перагоне Бабруйск — Мірадзіна зафіксавана шэсць падобных фактаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0