З 27 верасня 2020 Беларуская чыгунка прызначыла цягнік міжрэгіянальных ліній, які па нядзелях і панядзелках звязаў тры абласныя цэнтры — Гомель, Магілёў і Віцебск.

З пачатку курсіравання новага цягніка ім скарысталіся каля 1800 пасажыраў. З улікам запатрабаванасці гэтага маршруту дадзены цягнік прызначаны на рэгулярнай аснове.

Цягнік №697/698 адпраўляецца з Гомеля па нядзелях у 17.16 і прыбывае ў Віцебск у 23.26. У адваротным кірунку з Віцебска цягнік адправіцца ўжо пасля паўночы — у 1.00 панядзелка і ў 7.36 прыбудзе на станцыю Гомель. У шляху састаў робіць прыпынкі па станцыях Буда-Кашалёўская, Жлобін, Рагачоў, Быхаў, Магілёў, Шклоў і Орша.

Кошт праезду ў плацкартным вагоне ад Гомеля да Віцебска складае 10,96 рубля, а ў купэйным — 15,20 рубля.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0