Пра гэта ён заявіў на нарадзе, прысвечанай Усебеларускаму народнаму сходу, паведамляе тэлеграм-канал «Пул першага».
«У сувязі з гэтымі заклікамі з Польшчы і Літвы аб ультыматумах і забастоўках (я ўчора прэм'ер-міністру даручаў і ўсім практычна прысутным тут):
нікога не трэба ўгаворваць — ні рабочых, ні студэнтаў, нікога — ні дактароў, ні настаўнікаў, ні дзяржслужачых.
Цяпер такі момант, калі кожны павінен выбіраць у сваім жыцці тую дарогу, па якой ён будзе рухацца. Не толькі ён, але і дзеці. Не хочуць рабочыя працаваць — не трэба. Але іх адзінкі, якія не хочуць.
Студэнты. Прыйшлі вучыцца — вучыцеся, хто хоча, той хай вучыцца. Хто выйшаў у парушэнне закону на несанкцыянаваныя акцыі — ён пазбаўляецца права быць студэнтам. Калі ласка, адпраўце іх, як я казаў, каго ў армію, а каго на вуліцу. Хай ходзяць па вуліцы, але яны павінны быць адлічаныя з ВНУ.
Тое ж самае выкладчыкі, іх адзінкі, але якія гадка сябе вядуць у ВНУ.
Паўтараю, нікога не прасіце і не пераконвайце. Мы ў лепшым выпадку загонім іх пад плінтус, з-пад якога яны зноў пасля вылезуць»
«Я хацеў бы яшчэ раз звярнуцца да бацькоў школьнікаў, ды і студэнтаў. Прыбярыце сваіх дзяцей з вуліц. Каб потым не было балюча», — падкрэсліў Лукашэнка.
Каментары