Усебеларускі народны сход павінен стаць пляцоўкай для рэальнага дыялогу па выпрацоўцы стратэгіі развіцця краіны. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе па падрыхтоўцы шостага «Усебеларускага народнага сходу», піша БелТА.

Адно з важных пытанняў — падвядзенне вынікаў сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны за апошнія 5 гадоў. «Ключавой задачай, якую нам варта паставіць перад удзельнікамі сходу, з'яўляецца выпрацоўка сучасных, эфектыўных і рэальна дзеючых механізмаў, якія дапамогуць нам вырашыць праблемы, якія стрымліваюць эканамічны рост», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Асаблівую ўвагу, па яго словах, неабходна надаць пытанні абрання дэлегатаў сходу. «Тут павінны быць прадстаўнікі абсалютна ўсіх слаёў грамадства, якія хочуць нешта сказаць, хочуць быць пачутымі і ўмеюць слухаць, усіх сацыяльных і прафесійных груп, грамадскіх арганізацый, дэпутаты ўсіх узроўняў. Не толькі кіраўнікі, але і людзі ад станка, ад зямлі, якія непасрэдна ведаюць і адчуваюць усе праблемы простага чалавека», — падкрэсліў Лукашэнка

— Гэта павінен быць рэальны дыялог па выпрацоўцы стратэгіі развіцця краіны. Хай людзі адкрыта кажуць, абмяркоўваюць — прымем рашэнні і будзем па іх жыць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0