Святлана Ціханоўская апублікавала зварот па выніках першага дня забастовак.

Фота прэс-службы Святланы Ціханоўскай

Фота прэс-службы Святланы Ціханоўскай

«Дарагія беларусы! Сёння быў важны дзень. Пенсіянеры на маршы абаранялі студэнтаў, а студэнты стаялі ў счэпцы за пенсіянераў. Кіроўцы блакавалі рух на дарогах, каб не прапусціць спецтэхніку да акцый айцішнікаў. Айцішнікі выходзілі на вуліцы, каб падтрымаць медыкаў. Медыкі стаялі ў адных ланцугах салідарнасці з прадстаўнікамі прыватнага бізнэсу. Прыватныя бізнэсы закрывалі свае дзверы, каб паказаць салідарнасць са страйкоўцамі заводаў. А работнікі заводаў спынялі сваю працу, каб усе мы змаглі жыць у свабоднай краіне.

Гэтая сіла салідарнасці спалохала рэжым. Ён зноў выкарыстоўвае рэпрэсіі, таму што больш ні на што не здольны. На вас ужо спрабуюць ціснуць і звальняць. Яны думаюць, што так вернуць вас да працы і зноў змогуць жыць за ваш кошт. Але сёння ў нас усё атрымалася, таму што кожны з вас праявіў гераізм дзеля сябра, калегі і земляка. Цэхі заводаў не запрацавалі, каб магла запрацаваць ланцуговая рэакцыя салідарнасці. Яе ўжо не падарваць, не затрымаць і не забіць. Сёння быў важны дзень — і я веру, што гэта быў толькі пачатак», — напісала Ціханоўская.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0