Дзеянні пратэстуючых можна кваліфікаваць як акт тэрарызму, заявіў сёння журналістам начальнік аддзела следчага ўпраўлення КДБ Канстанцін Бычак, перадае БелТА.

«Апошнімі днямі ў Беларусі сталі частымі выпадкі экстрэмісцкіх праяў з боку пратэстна настроеных асоб. Так, падчас несанкцыянаванай акцыі, якая адбылася 25 кастрычніка ў Мінску, радыкальна настроеныя грамадзяне распачалі спробу захопу будынка Цэнтральнага РУУС. Пасля спынення супрацоўнікамі праваахоўных органаў супрацьпраўных дзеянняў агрэсіўна настроеныя грамадзяне накіраваліся ў спальныя раёны горада, дзе працягнулі груба парушаць грамадскі парадак, паставіўшы пад пагрозу бяспеку і спакой людзей», — распавёў Канстанцін Бычак.

Ноччу 25 кастрычніка ў Гомелі пад дрэўцам бел-чырвона-белага сцяга, выяўленая міна-пастка, якая павінна была спрацаваць пры спробе яго вымання. Акрамя таго, было дзве спробы падпаліць гандлёвыя шапікі з выкарыстаннем бутэлек з запальнай сумессю.

Раніцай 26 кастрычніка на розных участках чыгункі ўстаноўлена пяць выпадкаў наўмыснага замыкання, што пацягнула збоі ў працы праграмнага забеспячэння.

«Гэтыя дзеянні спланаваныя і рэалізаваны арганізаванымі злачыннымі групамі, якія маюць мэту дэстабілізацыі грамадска-палітычнай сітуацыі ў краіне, застрашвання насельніцтва, гвалтоўнай змены існуючага канстытуцыйнага ладу, — адзначыў прадстаўнік КГБ. — Такія дзеянні, спалучаныя з учыненнем выбухаў, падпалаў, іншых дзеянняў, якія ствараюць небяспеку гібелі людзей, нанясення iм цялесных пашкоджанняў цi наступлення iншых цяжкіх наступстваў, у мэтах аказання ўздзеяння на прыняцце рашэнняў органамі ўлады або перашкоды палiтычнай ці іншай грамадскай дзейнасці, кваліфікуюцца як акт тэрарызму».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0