БелТА

БелТА

Пра гэта міністр адукацыі Ігар Карпенка заявіў у інтэрв'ю БелТА.

«Нягледзячы на шматлікія заклікі да забастовак, сёння навучальны працэс ва ўсіх установах адукацыі краіны ідзе ў штатным рэжыме, — сказаў Ігар Карпенка. — Тым не менш у некаторых ВНУ назіраюцца спробы зрыву навучальнага працэсу асобнымі студэнтамі, абразы выкладчыкаў і кіраўнікоў ВНУ».

Міністр падкрэсліў: «У кожнага чалавека ёсць грамадзянская пазіцыя, але яе агрэсіўнае навязванне іншым, а тым больш у навучальных установах, недапушчальна. Хамскія паводзіны ў адносінах да выкладчыкаў і супрацоўнікаў у ВНУ, а таксама спробы дэстабілізацыі абстаноўкі ва ўстановах адукацыі з'яўляюцца найгрубейшым парушэннем як унутранага распарадку, так і заканадаўства. Так званыя мірныя акцыі студэнтаў пачынаюць набываць непрыхаваныя формы агрэсіі і хамства. Такія дзеянні будуць спыняцца з ужываннем усіх неабходных нарматыўна-прававых мер».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0