Прыкладна ў 12.45 у карыстальнікаў з Беларусі ўзніклі праблемы з доступам да сайта Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь. Праз паўтары гадзіны рэсурс усё яшчэ недаступны, піша Tut.by.
У Нацбанку пакуль не гатовыя пракаментаваць сітуацыю, але паведамілі, што разбіраюцца з прычынамі праблемы.
Адзначым, што ў тэлеграм-канале «кіберпартызанаў» быў апублікаваны пост аб праблемах з рэсурсам з прыпіскай «час выйшаў».
пасля 15:00 сайт аднавіў працу