Прэс-служба МУС у сваім тэлеграм-канале паведамляе, што ў нядзелю па краіне адбылося 19 пратэстных акцый.

Агулам учора былі затрыманыя 523 чалавекі (з іх у Мінску — 160). Да разгляду ў судзе па адміністрацыйных правапарушэннях у месцы ўтрымання затрыманых змешчаны 352 асобы.

Такім чынам, усяго па стане на 25 кастрычніка ў Беларусі за час пратэстаў адбылося, як мінімум, 15 458 затрыманняў. «Наша Ніва» атрымала гэтую лічбу, сплюсаваўшы лічбы затрыманняў за асобныя дні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0