Аляксандр Лукашэнка павіншаваў федэральнага прэзідэнта Аўстрыі Аляксандра Ван дэр Белена з нацыянальным святам, паведамляе прэс-служба.

«Беларусь зацікаўлена ў далейшым пашырэнні двухбаковых сувязяў і разлічвае на больш выніковае ўзаемадзеянне ў мэтах падтрымання дыялогу з Еўрапейскім саюзам», — гаворыцца ў віншаванні.

Лукашэнка канстатаваў, што канструктыўны і шчыры характар перамоў, якія адбыліся ў час афіцыйнага візіту на вышэйшым узроўні ў Вену, чарговы раз пацвердзіў наяўнасць вялікага патэнцыялу для ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва дзвюх дзяржаў. «Мы заўсёды вельмі адказна падыходзілі да выканання дасягнутых дамоўленасцяў. Сведчаннем гэтага з'яўляецца усталяваны мемарыял у Трасцянцы, розныя інвестыцыйныя праекты, шматгадовыя гуманітарныя сувязі і кантакты паміж беларусамі і аўстрыйцамі», — адзначыў ён.

«У сённяшніх няпростых умовах мы не павінны дапусціць, каб усё дасягнутае было страчана», — падкрэсліў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0