Беларускія прамысловыя прадпрыемствы працуюць у панядзелак з раніцы ў штатным рэжыме, заявіў «Інтэрфаксу» памочнік міністра прамысловасці Чэслаў Шульга.

«На дадзены момант у нас няма інфармацыі, што прадпрыемствы страйкуюць. Усе прадпрыемствы працуюць у штатным рэжыме», — сказаў Шульга, каментуючы паведамленні аб сходах рабочых і заклікі да пачатку забастоўкі на шэрагу буйных прамысловых прадпрыемстваў.

Ён таксама заявіў, што ў міністэрстве таксама «няма інфармацыі, што групы рабочых збіраюцца на прадпрыемствах, каб страйкаваць, цяпер усе працуюць у штатным рэжыме».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0