«Завод працуе, тэхпрацэсы — у штатным рэжыме. Забастоўкі няма. Інфармацыя ў Telegram-каналах не пацвярджаецца», — сказаў прэс-сакратар канцэрна «Белнафтахім» Аляксандр Цішчанка.
Паводле яго інфармацыі, сёння раніцай «група да 100 чалавек безвынікова спрабавала блакаваць выхад рабочых «Гродна Азота» на змену».
«Большасць з гэтай групы ні да заводу, ні да прафесіі рабочага не мае дачынення», — дадаў Аляксандр Цішчанка.