Пра выпадак піша прэс-служба МУС.

Здарэнне адбылося ўвечары 24 кастрычніка ў вёсцы Дуброўка Ушацкага раёна. Трое п'яных мужчын (32, 33 і 57 гадоў) стаялі на праезнай частцы — і да іх пад'ехаў патрульны нарад ДАІ. На просьбу адысці з дарогі кампанія адказала агрэсіяй.

Падчас затрымання мужчыны аказалі актыўны супраціў і паспрабавалі завалодаць табельнай зброяй міліцыянера. Яны праігнаравалі неаднаразовыя патрабаванні спыніць бойку, таму інспектару давялося страляць: спачатку ў паветра, а пасля — па нагах аднаго з нападнікаў.

32-гадовы мужчына з раненнем сцягна шпіталізаваны, астатнія затрыманыя, яны ў ізалятары.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0