Пра тое, што размова адбылася, паведамляе тэлеграм-канал «Пул першага». Ужо вядома, што званок доўжыўся паўгадзіны. 

Нагадаем, высокі амерыканскі госць наведваў Беларусь не так даўно — у лютым 2020-га. 

Пра што ж яны гаварылі?

Як паведамляе афіцыйны канал Лукашэнкі, дзяржсакратар падкрэсліў, што нязменна застаецца прыхільнікам суверэнітэту і незалежнасці нашай краіны і прыхільнікам развіцця супрацоўніцтва з Беларуссю.

Лукашэнка запэўніваў суразмоўцу ў нацыянальным дыялогу, які цяпер актыўна вядзецца ў Беларусі. І ў сваю чаргу падкрэсліў, што Расія з'яўляецца галоўным саюзнікам, асабліва адзначыў падтрымку, якая, па яго словах, аказваецца ў дадзены перыяд. 

Расія не ўмешваецца ва ўнутраныя справы Беларусі, перакананы Лукашэнка, пры гэтым краіны гатовыя сумесна рэагаваць на знешнія пагрозы.

Згадаў Лукашэнка і пра дамову ў межах АДКБ — па абароне агульнай прасторы — у выпадку знешняй агрэсіі з боку Польшчы, Літвы ці іншых краін — Беларусь і Расія будуць вымушаныя рэагаваць.

Пампеа адзначыў, што ні ад НАТА, ні ад Польшчы і Літвы падобнай пагрозы не варта баяцца, бо яе не існуе. 

«Мы выступаем за мірнае і спакойнае вырашэнне ўсіх канфліктаў, у тым ліку на знешнім контуры», — рапартуе «Пул першага». 

Падчас размовы гаварылі пра лёс аднаго з грамадзян ЗША і Рэспублікі Беларусь.

Напрыканцы Лукашэнка пажадаў поспехаў у правядзенні палітычнай кампаніі ў ЗША ў цэлым і асабіста Дональду Трампу.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?