Фота Радыё Свабода
Сёння ў Гродне прайшоў суд над прафесарам, доктарам гістарычных навук Алесем Смаленчуком, піша hrodna.life.
Яго затрымалі падчас акцыі пратэсту 20 верасня і павезлі ў ізалятар часовага ўтрымання. Неўзабаве адпусцілі, склаўшы пратакол правапарушэння. Гісторык прызнаў удзел у акцыі, але не палічыў гэта правапарушэннем.
Сёння прайшоў суд. Алесю Смаленчуку прысудзілі штраф у 10 базавых велічынь (270 рублёў). Прысуд вынес суддзя Ленінскага раёна Мікалай Сяргейка.
Смалянчук прыйшоў на суд з рэчамі, якія маглі спатрэбіцца ў разе арышту. Падтрымаць яго прыйшлі гродзенскія гісторыкі.
0
0
0
0
0
0