83-гадовы актывіст Ян Грыб не сплаціў штраф у вызначаны тэрмін  і праз дзень у дачыненні да яго былі прызначаныя неабгрунтавана жорсткія меры. Праз два дні пасля публікацыі штраф пенсіянера быў поўнасцю аплочаны нераўнадушнымі беларусамі, піша spring96.org.

19 чэрвеня яго аштрафавалі на 40 базавых велічынь (1080 рублёў) па ч. 1 артыкула 23.34 КаАП за ўдзел у пікеце каля Камароўскага рынку 7 чэрвеня. Ён падаў адпаведную скаргу на рашэнне суда, якая была разгледжана 11 верасня. Праз 30 дзён, 12 кастрычніка, скончыўся тэрмін на добраахвотную выплату штрафу. А яшчэ праз дзень — 13 кастрычніка — аддзел прымусовага выканання Кастрычніцкага раёна Мінска хоць і запрасіў пенсіянера прыйсці на размову 19 кастрычніка, адразу ж прыняў досыць жорсткія меры для выпатрабавання штрафу: забараніў ажыццяўляць рэгістрацыйныя дзеянні ў дачыненні да аўтамабіля, зямлі і дома, а таксама спагнаў 108 рублёў з рахунку на картцы.

Цяпер Ян Грыб будзе абскарджаваць абмежаванне сваіх правоў на мірныя сходы і выказванне меркавання, таму што лічыць яго незаконным.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0