У інтэрв’ю расійскай журналістцы Ірыне Шыхман Ціханоўская распавяла, чаму народны ўльтыматум павінен спрацаваць.

Святлана Ціханоўская. Скрын з гутаркі «А поговорить?» Ірыны Шыхман

Святлана Ціханоўская. Скрын з гутаркі «А поговорить?» Ірыны Шыхман

— Вы аб’явілі ўльтыматум. Вы разумееце, што вы цяпер усё паставілі на карту. У тым плане, што зараз калі нічога не выйдзе, ніхто не будзе байкатаваць і нічога не адбудзецца, то вы страціце ўсё. То-бок я зараз зрыну вас — і не зрынаю.

— І што, людзі забудуць, што гэта ўсё было ў нашым жыцці? Яны спакойна: а, нічога не здарылася, хадзем-ка далей на працу.

— Ну гэта аслабляе вашу пазіцыю, вы разумееце? Калі гэтага не здарыцца.

— Гэта не аслабляе пазіцыю народа, іх волі. Разумееце? Я ўсяго толькі агучыла тое, чаго просіць народ, чаго просяць беларусы. Я і так занадта доўга згладжвала, разумееце? Гэта быў пасыл ад людзей: давай-ка ўжо дэдлайн для чыноўнікаў. Колькі ўжо можна? Ну а што не атрымаецца? Усё атрымаецца. Мы ведаем, што беларусы хочуць гэтага, мы змагаемся.

— Ну вось глядзіце. Хаця б на тэму забастоўкі. Зразумела, што тады ў жніўні ўжо пачыналіся гэтыя забастоўкі. І ўсё роўна да канца не ўсе прадпрыемствы на гэта пайшлі. Той жа «Беларуськалій» ці «Нафтан». Цяпер вы чаму ўпэўненыя, што яны на гэта пойдуць?

— Тады гэта ўсё было стыхійна, на эмоцыях. А цяпер у людзей быў час арганізавацца. Нам нябачныя нейкія працэсы, а яны ідуць унутры прадпрыемстваў.

— А чаму вы ўпэўненыя, што краіна стане?

— А я не ўпэўненая, я веру.

— Але ніякай працы з вашага боку ў Беларусі з гэтай нагоды не вядзецца. Вы проста гэта абвесцілі, вам падалося, што людзі на гэта пойдуць, і вы ў гэта верыце.

— А вы што, лічыце, што я сама нейкую працу вяду ў Беларусі? У нас усё зараз грунтуецца на самаарганізацыі. Я што, дваровыя чаты хадзіла арганізоўвала? Не. Я што, арганізоўвала працоўную групу «Белыя халаты» медыкаў? Не. Бабуляў арганізоўвала, якія выходзілі? Не. Усё самі. Таму я нясу адказнасць, і кожны чалавек у Беларусі нясе адказнасць за перамены, якіх мы так чакаем. Гэта не на мне, не на ім, а на ўсіх. Калі ваша жаданне дастаткова моцнае, калі ваша воля да пераменаў моцная, то ў нас усё атрымаецца. Здарыцца можа ўсякае. Я кажу: я не ўпэўненая, але веру, як верыць кожны беларус. Як бы там ні пайшло, мы будзем працягваць змагацца.

Ціханоўская распавяла, як бачыць сумесную будучыню з мужам пасля яго вызвалення

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0