Фота федэрацыі баскетбола Беларусі

Фота федэрацыі баскетбола Беларусі

Пасяджэнне прайшло ў судзе Заводскага раёна Мінска (суддзя — Жанна Хвайніцкая). У выніку спартоўца аштрафавалі на 540 рублёў. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 23.34 КаАП (Удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве)

Мешчаракоў — удзельнік свабоднага аб'яднання спартсменаў Беларусі і адзін з падпісантаў ліста з патрабаваннямі да ўладаў. Ён браў удзел у нядзельных маршах.

Ягору — 44 гады. Гуляў за мінскі РТІ, італьянскія «Авеліна», «Арландзіна», грэчаскія «Македонікас», «Арыс», турэцкі «Бешыкташ», расійскія УНІКС, пецярбургскі «Спартак», украінскі «Азоўмаш» (стаў чэмпіёнам), быў чэмпіёнам Еўропы сярод моладзі (1994).

Выступаў за нацыянальную зборную Беларусі з 1995 да 2012 года, быў яе капітанам. Пяць разоў прызнаваўся найлепшым баскетбалістам Беларусі.

Раней 15 сутак арышту адсядзела найлепшая баскетбалістка ў гісторыі краіны Алена Леўчанка, якая таксама пратэставала супраць гвалту ў Беларусі. Паводле другога пратакола, яна таксама атрымала штраф 810 рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0