Федэральнае агенцтва па ўпраўленні ў надзвычайных сітуацыях ЗША ўтылізавала 45 апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх, якія былі раней дасланыя Расіяй для дапамогі ў барацьбе з каранавірусам, паведаміла выданне Buzzfeed.

Увесну Масква адправіла 45 апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх і іншыя медыцынскія прыналежнасці ў скрынях з грыфам «З Расіі з любоўю».

Расійскія апараты ШВЛ былі прынятыя супрацоўнікамі Федэральнага агенцтва па надзвычайных сітуацыях у Нью-Ёрку 1 красавіка і размеркаваныя паміж бальніц там і ў Нью-Джэрсі. Але з апаратамі ШВЛ Авента-М былі праблемы з моманту іх дастаўкі, і яны ніколі не выкарыстоўваліся.

Цяпер іх, фактычна, выкінулі на сметнік.

«Перададзеныя ў дар апараты былі ўтылізаваныя ў адпаведнасці са строгімі нарматыўнымі патрабаваннямі па ўтылізацыі небяспечных адходаў, устаноўленымі Упраўленнем агульных службаў ЗША (GSA) і Агенцтвам па ахове навакольнага асяроддзя (EPA)», — паведаміў прадстаўнік агенцтва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0