Фота з тэлеграм-канала Святланы Ціханоўскай

Фота з тэлеграм-канала Святланы Ціханоўскай

Святлана Ціханоўская робіць візіт у Польшчу. Сёння яна сустрэлася з мэрам Варшавы Рафалам Тшаскоўскім, паведамляе яе тэлеграм-канал.

Ціханоўская ўзняла пытанне садзейнічання беларусам, якія вымушана пакінулі сваю Радзіму і не могуць працаваць у Польшчы. Рафал Тшаскоўскі адказаў, што прадстаўнік мэрыі зробіць заяву сёння на сустрэчы са Святланай у Цэнтры беларускай салідарнасці.

Тшаскоўскі таксама адзначыў, што існуе магчымасць стварэння спецыяльных праграм для беларускіх студэнтаў. Святлана зрабіла акцэнт, што важна, каб беларусы пасля навучання вярталіся ў сваю краіну — бо ўсім беларусам, якія вымушана выехалі, зараз больш за ўсё хочацца вярнуцца дадому.

Тшаскоўскі таксама падтрымаў ідэю, каб польскія мэры сустрэліся з лідарамі беларускага народнага самакіравання — так як гэта дапамагло б пераняць іх вопыт. Падобная праграма была праведзена некалькі гадоў таму з лідарамі самакіравання ў Украіне.

Ціханоўская ўзняла пытанне падтрымкі спартоўцаў, якія праз палітычныя погляды былі звольненыя і страцілі магчымасць трэніравацца і рыхтавацца да спаборніцтваў. Акрамя таго, Святлана выказала падзяку за падтрымку беларусаў з боку польскага ўрада, дыяспар, а таксама Цэнтра беларускай салідарнасці і Беларускага дома.

Дарэчы Тшаскоўскі быў галоўным супернікам Анджэя Дуды на прэзідэнцкіх выбарах. У другім туры Дуда набраў 51,03%, а Тшаскоўскі 48,97%. Але вынікі скончыліся мірна, нікога з кандыдатаў у турму не саджалі ні да выбараў, ні пасля.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0