Беларуская баскетбалістка Алена Леўчанка звярнулася да беларускага народа.
«Нас могуць запужаць, нам могуць пагражаць, нас могуць збіць і нас могуць пасадзіць, але ніколі не змогуць забіць сілу, волю, дух і адзінства беларускага народа. Я хачу вам пажадаць выдатнага тыдня, добрага настрою, усмешак. Вы ведаеце, што нас шмат, мы разам і мы адно аднаго падтрымліваем», — сказала Леўчанка ў эфіры Instagram SOS_BY.