Алена Анісім. Фота Элы Дзвінскай, «Новы час»

Алена Анісім. Фота Элы Дзвінскай, «Новы час»

У нядзелю ў Мінску прайшоў ХIV З’езд Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны. Яго дэлегаты выказаліся за вяртанне Канстытуцыі 1994 года і статуса адзінай дзяржаўнай беларускай мовы, паведамляе «Новы час».

Выступоўцы выказалі думку, што сённяшні ўздым грамадскай актыўнасці на вуліцах павінен надаць належнае месца ў дзяржаве беларускай мове.

«Калі людзі высока ўзнялі бел-чырвона-белыя сцягі як нацыянальныя сімвалы, то яны ўздымуць і мову!» — заявілі дэлегаты з’езда.

Па прапанове ганаровага старшыні ТБМ Алега Трусава з'езд выступіў за вяртанне Канстытуцыі 1994 года, у якой беларуская мова мела статус адзінай дзяржаўнай мовы.

На наступныя тры гады старшынёй арганізацыі пераабраная Алена Анісім.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0