У Гомлі сілавікі не далі людзям сабрацца на пратэснае шэсьце ў цэнтры гораду, піша Радыё Свабода.

Людзі хадзілі па вуліцы Савецкай невялікімі групамі. То аднаго, то другога зь іх затрымліваў АМАП.

Жыхарка вуліцы Працоўнай (у цэнтры гораду) стала сьведкай, як АМАП гнаўся за групай маладых людзей. Аднаго павалілі на зямлю, затрымалі.

Каля вуліцы Камунараў міліцыя затрымала дзьвюх жанчын зь бел-чырвона-белымі парасонамі. На вуліцы Жаркоўскага затрымалі грамадзкага актывіста Валера Сьляпухіна. Цяпер у Цэнтральным РАУС — сама менш 7 затрыманых.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?