Прэс-служба МУС паведамляе, што ў суботу ў розных населеных пунктах краіны зафіксавана «13 ачагоў сацыяльна-палітычнай актыўнасці грамадзян». 

У пяці мерапрыемствах у падтрымку міру, бяспекі і спакою прынялі ўдзел каля 1 700 чалавек, а колькасць удзельнікаў 8 пратэстных акцый, якія прайшлі ў Мінску, Брэсце, Віцебску і Светлагорску склала каля 400 чалавек. У жаночым маршы ўзялі ўдзел 150 чалавек, акцыя прайшла без здарэнняў.

Студэнцкі марш быў спынены супрацоўнікамі міліцыі, а 43 чалавекі затрыманыя.

У абласных і раённых цэнтрах «апазіцыйна настроеныя грамадзяне ў асноўным збіраліся ў спальных раёнах на дваровых тэрыторыях пад выглядам правядзення «чаявання» і сумесных суботнікаў».

Усяго учора былі затрыманыя 58 грамадзян.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0