У мікрараёне Каскад вывесілі агромністы бел-чырвона-белы сцяг. Ён прыкладна 22 паверхі даўжынёй.

У дваровым тэлеграм-канале пішуць, што гэта была спроба паставіць рэкорд на самы вялікі сцяг у свеце.

Сцяг 71 метр у даўжыню і 36 у шырыню, ягоная плошча — 2556 м².

Аднак праз гіганцкія памеры сцяг заблытаўся падчас вывешвання.

Неўзабаве прыехала група людзей у чорным, каб гэты сцяг зняць. Але жыхары знялі сцяг самі і збіраюцца паўтарыць спробу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0