Лідар ЗША Дональд Трамп падчас свайго выступу на мітынгу ў Мічыгане памыліўся і назваў прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона прэм'ер-міністрам.

«Я вельмі люблю прэм'ер-міністра Макрона, але я неяк спытаў яго, як ідуць справы, як там пагадненне? Справы ў пагаднення не вельмі», — сказаў Трамп, няправільна назваўшы пасаду французскага прэзідэнта, гаворачы пра Парыжскае пагадненне па клімаце.

Зараз пасаду прэм'ер-міністра Францыі займае Жан Кастэкс, на гэтую пасаду яго прызначыў сам Эмануэль Макрон.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0