Найменшую рызыку заражэння каранавірусам маюць людзі з групай крыві AB0 (першая група), ад гэтага ж залежыць цяжкасць формы хваробы, гаворыцца ў выніках двух даследаванняў, апублікаваных у часопісе Blood Advances, піша партал MedicalXpress.

Дацкія спецыялісты параўналі звесткі звыш 473 000 чалавек, пратэставаных на COViD-19. Сярод тых, хто меў станоўчы вынік, аказалася найменш пацыентаў з групай крыві AB0 (першая група) і больш з A (другая), B (трэцяя) і AB (чацвёртая). Навукоўцы тлумачаць гэта тым, што першая група крыві не ўтрымлівае антыгенаў эрытрацытаў, якія прапускаюць вірус у арганізм.

Іншае даследаванне ахапіла 95 цяжкахворых пацыентаў, шпіталізаваных у Канадзе. Наяўнасць групы крыві А ці АВ падвышала верагоднасць ускладненняў, якія патрабуюць інтэнсіўнай тэрапіі і штучнай вентыляцыі лёгкіх.

Раней даследчыкі з Кітая, ЗША і Ірана прыйшлі да высновы, што людзі з другой групай крыві часцей за іншых паміраюць ад выкліканых каранавірусам ускладненняў. Крыху радзей паміралі пацыенты з трэцяй і чацвёртай групамі, а найменш уразлівымі да COVID-19 навукоўцы назвалі людзей з першай групай крыві.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру