Журналіст Дзяніс Лаўнікевіч апублікаваў у сваім тэлеграме «Афіцыйную заяву» з нагоды ўчарашняй публікацыі НН «Мёртвыя душы» Лаўнікевіча: беларускі журналіст прыдумаў сетку фэйкавых экспертаў і 10 гадоў падманвае грамадства.

«Я досыць даўно працую ў СМІ, і мне няма патрэбы хавацца за псеўданімамі, — піша ён. — Што, уласна, лёгка пакажа любы пошук па сетцы. Мне няма патрэбы прыдумляць экспертаў —асабліва ў сітуацыі, калі вакол поўна жадаючых даць каментар.

Аднак пры працы ў Беларусі пастаянна ўзнікае неабходнасць схаваць, «затушаваць» эксперта або крыніцу інфармацыі — у адваротным разе ён проста адмаўляецца каментаваць або даваць каштоўную інфармацыю. На самай справе, прыходзіцца не толькі хаваць імёны, але і шмат мець зносін неафіцыйна, не пад запіс. Зрэшты, гэта добра вядома ўсім журналістам, якія працуюць у Беларусі ў цяперашніх умовах».

З'яўленне публікацыі Лаўнікевіч спрабуе патлумачыць змовай супраць сябе: «Некалькі тыдняў таму розныя людзі, якія не жадалі прадставіцца, пачалі рэгулярна і ананімна цікавіцца ў мяне крыніцамі, з якімі я працую. Зразумела, я адказваў адмовай. Тады рушыла ўслед: «Мы ўсё роўна прымусім цябе раскрыць іх, не хочаш па-добраму, будзе па-дрэннаму».

Цяпер я бачу, як гэта выглядае «па-дрэннаму».

Але для журналіста няма нічога горш, чым раскрыць свае крыніцы, здрадзіць людзям, якія табе даверыліся. Мяне паставілі перад выбарам: ганьба або здрада.

Але я не здраднік. Таму я абвяшчаю, што спыняю сваё супрацоўніцтва з любымі СМІ, для якіх я пісаў на палітычную тэматыку.

А яшчэ мне вельмі горка, што цкаванне арганізавалі калегі, якіх я паважаў».

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

8
Кругом работающие пенсионеры / Адказаць
17.10.2020 / 11:08
И что?! Любые СМИ обанкротятся?! Другие найдутся. русские, хватает. Если все дружно. То да. ОМОНовцы врачей, энергетиков, метоллургов не заменят. У нас как. Моя хата с краю. Хирургов кто заменит?! И то врачи не дружные. Почему?! Привыкли мешки не таскать.
6
Вацлаў / Адказаць
17.10.2020 / 11:10
Кек, паводле Лаўнікевіча NN ё кдбшныя шпікі.
1
Той самы / Адказаць
17.10.2020 / 11:20
Лагічна адказана. У тым сэнсе, што і ў Панкаўца няма неабвержных доказаў , і ў Лаўнікевіча абвяржэньне, не прыдзярэшся. ))

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру