— Алена Леўчанка расказала пра ўмовы ўтрымання ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў: у камеры не было гарачай вады, не працаваў змыў у прыбіральні, забралі матрацы і пасцелю — даводзілася спаць на халодных бэльках. Ці будзе праводзіцца нейкая праверка па гэтых словах? — запытала «Камсамольская праўда ў Беларусі».

— Паведамляем, што насамрэч спартсменка перабольшвае сітуацыю па нагоды ўтрымання на Акрэсціна, — кажа Раман Лашкевіч, афіцыйны прадстаўнік ГУУС Мінгарвыканкама. — Для ўсіх затрыманых прадугледжана трохразовае харчаванне, вада, туалет, пасцельныя прыналежнасці, туалетная папера, мыла. Некаторыя журналісты былі там, і ніхто не скардзіўся, — дадаў прадстаўнік ГУУС.

Леўчанка пасля Акрэсціна: Спала 13 дзён на халодных бэльках, канфіскаваная бялізна. Не вадзілі два тыдні ў душ, адключылі ваду

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Tom / Адказаць
17.10.2020 / 09:30
«тут фсё правильна» - так і ў судзе мне адказвалі :)
0
Вацлаў / Адказаць
17.10.2020 / 09:59
Для ўсіх затрыманых прадугледжана трохразовае харчаванне, вада, туалет, пасцельныя прыналежнасці, туалетная папера, мыла.
Прадугледжана, але не выдадзена. Тыпу і не схлусіў, га? 
0
Той самы / Адказаць
17.10.2020 / 10:05
У сабакі вочы пазычылі ўсе гэтыя прадстаўнікі "праваахоўных ворганаў".
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру