Пільныя беларусы сёння заўважылі, як у скарбніцу Нацбанка сёння заязджалі грузавікі на расійскіх нумарах з надпісам «Спецсувязь» на борце. 

Чаго яны туды ездзілі? Людзі выказвалі ў тэлеграм-чатах самыя фантастычныя версіі. 

Але, як выявілася, грузавікі прывезлі манеты: 20 капеек і 1 рубель. 

Беларускія грошы друкуюцца ў Расіі, манеты чаканяцца там жа — на Маскоўскім манетным двары. 

«Планавая работа па забеспячэнні наяўнага грашовага абароту», — сказалі «Нашай Ніве» ў Нацбанку. 

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

2
Эхо / Адказаць
16.10.2020 / 22:23
Да-да. "В 57-ю квартиру, тоже, старушка зашла, попить воды попросила... Потом хватились - пианины нету!"
4
Яўхім / Адказаць
16.10.2020 / 22:34
Хто б сумневаўся, што грошы друкуюцца у Расеі. А колькі было брахні - на еўра падобны, у Літве друкуецца. Грамадзянін Лукашэнка загнаў Беларусь у русзкі жабрацкі мір.
58
Баба Марыля / Адказаць
16.10.2020 / 22:36
Па-першае: напісана не "Спецсувязь", а "Спецсвязь"! Ці вы ўжо і назвы перакладаеце?
Па-другое: манеты не чаканяцца (?), а б"юцца.
Паказаць усе каментары/ 16 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру