Сёння байцы АМАПа і іх сем'і сутыкаюцца з беспрэцэдэнтным ціскам і ў рэальным жыцці, і ў сацыяльных сетках. Пра гэта камандзір сталічнага АМАПа Дзмітрый Балаба заявіў у эфіры СТБ.

«Мы ўжо на працягу двух месяцаў назіраем тых жа жанчын, як правіла, адных і тых жа, якія ходзяць, выказваюць — я б не сказаў, што выказваюць сваё меркаванне. Таму што пішчаць, крычаць, віскочуць, калі з імі спрабуеш размаўляць. Спрабуюць нейкім чынам усяляк справакаваць супрацоўнікаў міліцыі на любыя дзеянні», — сказаў Балаба.

Кіраўнік мінскага АМАПа сказаў, што супрацоўнікі імкнуцца «працаваць філігранна і ювелірна, імкнучыся прычыніць нават пры затрыманні мінімальную шкоду правапарушальніку».

Балаба лічыць, што пратэст пачаў радыкалізавацца.

«Што тычыцца прымянення зброі, яшчэ раз: як супрацоўнікі міліцыі перш, чым прымяніць агнястрэльную зброю, вядома ж, мы выкарыстоўваем усе магчымыя іншыя метады. Але калі давядзецца гэта зрабіць, вядома ж, гэта будзе зроблена. Зроблена гэта будзе толькі ў выпадках нападу на супрацоўнікаў, у выпадку, калі нехта будзе спрабаваць нанесці ўдары адмыслова прыстасаванымі прадметамі», — адзначае Балаба.

У супрацоўніка органаў унутраных спраў Беларусі сёння дастаткова шырокія паўнамоцтвы, у тым ліку па ўжыванні зброі, сказаў кіраўнік мінскага АМАПа.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

4
aleh.h / Адказаць
16.10.2020 / 21:02
Итак, рукамиводитель минского омона димка бла-бла-бла. Возьми, как мужик, за яйца, своих ментов из омона и замолчи! Дальше дейстовать будем мы!!!
2
счётчик Гейгера / Адказаць
16.10.2020 / 21:05
Сёння байцы АМАПа і іх сем'і сутыкаюцца з беспрэцэдэнтным ціскам і ў рэальным жыцці, і сацсетках.
http://www.nashaniva.by/?c=ar&i=260890

за преступные действия по Зкону нужно будет отвечать....Неотвратимость наказания Никто не отменял...
1
Ліцьвін металіст / Адказаць
16.10.2020 / 21:08
[Рэд. Выдалена]
Паказаць усе каментары/ 35 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру