З'явіўся відэазварот, запісаны Таццянай Монцік, якая кажа пра тое, што была настаўніцай гісторыі ў намесніка кіраўніка МУС Генадзя Казакевіча і экзаменатарам на ўступных іспытах у акадэмію МУС.

Па словах жанчыны, яна працавала настаўнікам гісторыі ў мінскіх школах №34 і 24.

Акрамя таго, кажа жанчына, яна была ў складзе экзаменацыйнай камісіі па гісторыі ў Акадэміі МУС.

«Я да гэтага часу не губляю веры ў вас і спадзяюся, што вы не здрадзілі асноватворным прынцыпам афіцэрскага гонару і доблесці. Я заклікаю вас не даваць і не выконваць злачынныя загады супраць свайго беларускага народа, каб дагадзіць аднаму чалавеку», — кажа настаўніца.

Яна звярнулася да суддзі суда Ленінскага раёна Марыны Запаснік і заклікала яе ўспомніць пра сапраўдныя закон і права.

Таксама жанчына звярнулася да намесніка міністра МУС Генадзя Казакевіча. Паводле яе слоў, ён быў адным з найлепшых яе вучняў, яны часта абмяркоўвалі і спрачаліся пра гістарычныя падзеі.

«Гена! Я выдатна ведаю, што ты супраць таго, што цяпер адбываецца… Не дай запэцкаць свой мундзір, свой гонар і сумленне. Ты не можаш здрадзіць мне, сям'і, беларускаму народу. Не забудзь урокі гісторыі. Гэтая ўлада ўжо мёртвая», — мяркуе жанчына.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

2
agcomrad / Адказаць
16.10.2020 / 19:19
Дзякуй Вам
2
aleh.h / Адказаць
16.10.2020 / 19:29
"Не дай запэцкаць свой мундзір, свой гонар і сумленне. Ты не можаш здрадзіць мне, сям'і, беларускаму народу. Не забудзь урокі гісторыі. Гэтая ўлада ўжо мёртвая, — мяркуе жанчына". Учитель говорит очень правильные вещи!!! Жаль, что по ту сторону напрочь промытые совесть и мозги! Да и деньги не пахнут!!!
3
даведка / Адказаць
16.10.2020 / 19:30
Первый заместитель министра Геннадий Казакевич единственный в руководстве МВД до сих пор пребывает в звании полковника. Даже более молодые начальники структурных подразделений (департаментов, гор- и облуправлений, вузов) давно получили генеральские погоны. Учительница должна знать, что у Гены, наверняка, была детская мечта стать генералом, и поэтому он пойдёт на любые жертвы, только бы Лукашенко её исполнил и лично вручил ему два генеральских погона. Даже измазанных в человеческой крови. 
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру