Беларуская міліцыя супраць гвалту. Заўсёды была і застаецца з народам, абараняе правапарадак і гатова даць адэкватны і жорсткі адказ радыкалам і бандытам, якія спрабуюць навесці свае парадкі на вуліцах нашых гарадоў. Пра гэта ў эфіры БТ заявіў начальнік ГУБАЗіКа Мікалай Карпянкоў.

Мікалай Карпянкоў б'е вітрыну мінскай кавярні

«Салдаты каляровай рэвалюцыі, «змагары». Па-сапраўднаму мужыкоў, якія любяць сваю краіну, там няма. Найлепшае іх параўнанне — арганізаваныя злачынныя групы паводле прынцыпу 90-х гадоў, якія хочуць на сацыяльных ліфтах з бандытаў, раней судзімых людзей падняцца і стаць ці палявымі камандзірамі, ці дэпутатамі, якіх ім шчодра абяцае Ціханоўская. Яны хочуць зарабіць грошай», — кажа ён.

«Я бачыў усе выбары, усе пратэсныя масы, якія былі ў 2001, 2006, 2010 і 2015 гадах. Такіх амаральных і цынічных асоб, якія ўдзельнічаюць у працэсе, я ніколі не сустракаў. Але мы верым у гуманнасць закону. Мы іх затрымаем. Вядома, калі яны пачнуць аказваць актыўны супраціў, мы вымушаны будзем выкарыстаць зброю для таго, каб абараніць грамадзян, абараніць правапарадак, каб нашы дзеці не бачылі вось гэтай вакханаліі. Не дамо ім разбурыць краіну. Мы, вядома ж, гуманна выкарыстаем зброю да іх, у тым ліку і агнястрэльную. І самых небяспечных «востракапытных» мы з вуліцы прымем», — заявіў Карпянкоў.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

20
Кругом работающие пенсионеры / Адказаць
16.10.2020 / 16:34
На пенсию не в 63 года. Пенсия не 400 рублей. На пенсии сколько работает?! куда идти работать молодёжи?!
1
Апельсин / Адказаць
16.10.2020 / 16:38
Гуманно применим оружие... Это что-то новое в мировой практике. По господину Карпенкову плачет тюрьма.
0
Пётр Mix / Адказаць
16.10.2020 / 16:39
Да, ПАРАЗИТЫ......
Паказаць усе каментары/ 43 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру