Як стала вядома «Нашай Ніве», з дырэктаркай Дэпартамента па прадпрымальніцтве Мінэканомікі Ірынай Бабачонак не працягнулі працоўную дамову. 

Гэтую інфармацыю пацвердзіла сама Бабачонак, але адмовілася ад далейшых каментароў. На сайце Мінэканомікі яе імя дагэтуль ёсць

Ірына Бабачонак, БЕЛТА

Звальненне выглядае дзіўна з улікам таго, што зусім нядаўна — з паўтара года таму, — яна вярнулася на работу з дэкрэта, прадстаўляла дзяржаву ў многіх міжнародных праектах з мільённымі бюджэтамі, якія ў працэсе рэалізацыі. 

Калегі даюць Бабачонак высокую ацэнку і канстатуюць, што яна прыклала руку да безлічы спробаў лібералізацыі бізнэсу, выступала за адмену ліцэнзавання многіх відаў дзейнасці. 

Калегі таксама кажуць пра палітычную матываванасць звальнення, а менавіта — фрывольнае выказванне на адрас кіраўніцтва краіны.

Маўляў, спачатку гаворка ішла толькі пра паніжэнне, але выйшла вось так.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

1
Палкоўнiк Зэман / Адказаць
16.10.2020 / 13:56
Адстаўнога палкоўнiка прызначаць. I будзе прадпрымальнiцтва развiвацца "ад плота i да абеда" (с)
5
Яўхім / Адказаць
16.10.2020 / 14:03
Усходні гаспадар даў загад намесніку знішчаць беларускую эканоміку. Каб потым самі у Расею папрасіліся. Я так думаю. Так што калі хто таленавіты і добрасумленны звольніцца - лукашэнкаўцы яму парус у рукі дадуць.
1
Minak / Адказаць
16.10.2020 / 14:04
Іншымі словамі яна сказала, што "кароль голы". І за гэта яе - вэк з працы. Там не патрэбныя спецыялісты, патрэбны бязмоўныя пешкі.
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру