Адваката Міхаіла Кірылюка хочуць пазбавіць ліцэнзіі. Ён абараняў людзей, якіх судзілі па «палітычных» артыкулах. Сярод яго кліентаў была і вядомая беларуская баскетбалістка Алена Ляўчанка.

Міхаіл пісаў у сацыяльных сетках свае думкі пра палітычную сітуацыю і рэпрэсіі. Ён увайшоў і ў Каардынайцыйную раду.

Пасяджэнне дысцыплінарнай камісіі Мінскай абласной калегіі адвакатаў па яго пытанні мусіла адбыцца сёння, але з-за хваробы Кірылюка рашэнне не было прынятае.

Раней ліцэнзіі адвакатаў пазбавілі Аляксандра Пыльчанку і Юлію Леванчук.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Alice1972 / Адказаць
16.10.2020 / 13:18
Айцішнікаў ужо мала, спартоўцаў стала яшчэ меньш, акторы разбегліся, журналісты пад прыкрыццем, ўзяўся за юрыстаў. Калі ўсе пагалоўна дрэнныя, адзін я добры, то рэчаіснасці чалавек не бача, жыве ілюзіямі. А што сабраныя "дапамагацелі ды парайцы" доўга маўчаць будуць ? Еўразвяз яшчэ не ўсю маёмасць заблякаваў ?
0
8888 / Адказаць
16.10.2020 / 15:33
Усё лагічна і паслядоўна. Інстытут выбараў скасаваны, інстытут парламентарызму скасаваны, інстытут судовай улады скасаваны, інстытут пракуратуры скасаваны... Цяпер узяліся за адвакатуру. Дзяржава ўпэўнена рухаецца да прымітыўнай, як лапаць, палітычнай мадэлі першых княстваў: вялікі князь і ўзброеная дружына (фактычна банда разбойнікаў і рэкеціраў) пры ім.
0
Скураныя крылы / Адказаць
16.10.2020 / 18:27
Alice1972, Пуцін з Меркель абмяркоўвалі сітуацыю па Беларусі. Ціханоўская з Меркель сустракалася. 

Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру