Пра гэта паведаміў міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч падчас Форуму развіцця электрамабільнасці E-Mobility 2020, піша БелТА.

«Цяпер гатоўнасць першага энергаблока БелАЭС ацэньваецца ў 98%. Ужо праведзена загрузка свежага ядзернага паліва ў актыўную зону рэактара, выкананы гідравыпрабаванні. Зараз на завяршальнай стадыі знаходзіцца этап фізічнага пуску, калі рэактарная ўстаноўка выведзена на мінімальна кантраляваны ўзровень магутнасці.

Плануем, што ўжо ў пачатку лістапада на першым энергаблоку пачнецца энергетычны пуск, а гэта ўжо вытворчасць першых кілават-гадзін з выдачай іх у энергасістэму краіны. Увод энергаблока ў эксплуатацыю плануецца ў першым квартале 2021 года», — сказаў Віктар Каранкевіч.

Будаўніча-мантажныя работы на другім энергаблоку станцыі выкананы на 75%, праводзіцца індывідуальнае апрабаванне асноўнага тэхналагічнага абсталявання. Увод блока ў эксплуатацыю запланаваны на 2022 год.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0