Расійскі прапагандыст Уладзімір Салаўёў заступіўся за беларускую баскетбалістку Алену Леўчанка, арыштаваную пасля выступаў супраць Лукашэнкі.

56-гадовы тэлевядучы прызнаўся, што асабіста прасіў за спартсменку, не ўдакладніўшы, якія менавіта захады былі ім зробленыя. Ён таксама падкрэсліў, што ўмовы ўтрымання Леўчанка ў ізалятары нанясуць урон яе спартыўнай кар'еры.

«Так, яна са многімі іншымі выказвала сваё стаўленне да ўлады, але восем квадратных метраў на чацвярых? Пры тым, што Лена пад два метры ростам і ў яе вялікая колькасць прафесійных траўмаў — тое, што абсалютна забівае яе спіну, гэта ж трэба разумець», — дадаў Салаўёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0