Лукашэнка 15 кастрычніка падпісаў указ, якім прызначыў новага суддзю Вярхоўнага суда, паведамляе БелТА.

Лукашэнка прызначыў Ігара Любавіцкага суддзёй Вярхоўнага суда, вызваліўшы яго ад пасады суддзі Мінскага гарадскога суда, Андрэя Ліхача — намеснікам старшыні Гродзенскага абласнога суда, Святлану Ганчар — намеснікам старшыні Мінскага абласнога суда, Сяргея Мікалаева — першым намеснікам старшыні Мінскага гарадскога суда, а Вольгу Рамашэўскую — намеснікам старшыні гэтага суда.

Руслан Аніскевіч вызвалены ад пасады суддзі Вярхоўнага суда, Віталь Кулеш і Аляксей Ляўковіч — ад пасад намеснікаў старшыні Гродзенскага і Мінскага абласных судоў адпаведна.

Указам таксама прызначаныя і вызваленыя ад займаных пасадаў шэраг суддзяў і кіраўнікоў розных судоў у рэгіёнах Беларусі.

0
партисаниваноф / Адказаць
15.10.2020 / 19:26
Але не стану биць паклонау За сваю гибель не змаучу Знаць не хачу вашых законау! Знаць вашых суддзяу не хачу! Вы у ланцуги усе закавали- И суд и прауду и закон! Расправу правым вы назвали, А ласкай - пахавальны звон! Я. Купала 1908 год.....
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру