У Магілёве 60-гадовы мужчына выпіваў са сваёй 41-гадовай знаёмай, а пасля ў двары згвалтаваў яе 4-гадовую дачку. Пра гэта ў эфіры «Радыё-Мінск» распавяла афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова.

Інцыдэнт адбыўся ўвечары 6 жніўня. Мужчына выпіваў з гаспадыняй дома, пакуль яе муж быў на працы. Калі жанчына пайшла спаць, госць выйшаў на двор, дзе ў пясочніцы гуляла 4-гадовая дзяўчынка, і ўчыніў у дачыненні да малой дзеянні сэксуальнага характару. Тое, што адбываецца, убачыў мужчына, які пражывае ў суседнім доме, і выклікаў супрацоўнікаў міліцыі.

Высветлілася, што сям'ю пацярпелага дзіцяці, дзе таксама гадаваўся яшчэ і 12-гадовы хлопчык, раней прызналі ў сацыяльна-небяспечным становішчы.

Мужчына знаходзіцца пад вартай.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Яўхім / Адказаць
15.10.2020 / 17:45
Тыповы "сабачкавец". І пэўна ж працуе. Каб не працаваў, абавязкова напісалі б.
6
Juzik / Адказаць
15.10.2020 / 19:29
Толькі расстрэл...
6
Juzik / Адказаць
15.10.2020 / 19:30
Толькі расстрэл!..
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру