Кампанія HVILINA анансавала новую калекцыю з гаваркой назвай Salidarnasć. Калекцыя ўключае чатыры мадэлі гадзінніка ў белым, шэрым, чорным і нюдавым колерах.

У аснову канцэпцыі лёг сучасны біянічны дызайн у выглядзе пчаліных сотаў, які сімвалізуе згуртаванасць, адзінства і ўзаемадапамогу.

Соты на цыферблаце адрозніваюцца адзін ад аднаго як знешнім выглядам, так і тэхналогіяй нанясення — разам складаюць цэласную карціну і арганічна дапаўняюць адзін аднаго. Назва калекцыі, размешчаная ў ніжняй частцы цыферблата, напісана на беларускай лацінцы. Гадзіннік — унісэкс, выкананы ў стылі мінімалізм.

Простая, лаканічная і актуальная форма корпуса, дапоўненая сіліконавым хутказдымным раменьчыкам робіць гадзіннік універсальнымі практычна для любога гардэроба, незалежна ад узросту або полу. На заднім вечку гравіроўка ў выглядзе стылізаваных сот. Гравіроўка на завадной галоўцы паўтарае адзін з графічных элементаў на цыферблаце.

Корпус гадзінніка выкананы з нержавеючай сталі. Механізм швейцарскі кварцавы Ronda 762 з рэсурсам жыцця батарэйкі да 3 гадоў, шкло — загартаванае, мінеральнае.

Калекцыя ўжо даступная па перадзамове па цане 189 BYN са зніжкай 25%, пасля паступлення гадзіннікаў у продаж цана на іх складзе 252 BYN. Плануецца, што ў продаж гадзіннікі паступяць напярэдадні навагодніх святаў. Гэтая калекцыя стане адной з самых даступных сярод усіх лінеек брэнда.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

2
aura.v / Адказаць
16.10.2020 / 10:20
Так, за такі дызайн пакульне арыштуюць і штрафу не дадуць. Яны такога яшчэ не бачылі. 
1
Кругом работающие пенсионеры / Адказаць
16.10.2020 / 15:59
Бывает.
0
Кругом работающие пенсионеры / Адказаць
18.10.2020 / 20:30
Что там ещё белорусское?!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру