Аляксандр Пыльчанка (у цэнтры) перад пасяджэннем камісіі. Фота Tut.by

Аляксандр Пыльчанка (у цэнтры) перад пасяджэннем камісіі. Фота Tut.by

Абаронцу Віктара Бабарыкі і Марыі Калеснікавай Аляксандра Пыльчанку пазбавілі ліцэнзіі адваката. Такое рашэнне прынята на пасяджэнні кваліфікацыйнай камісіі па пытаннях адвакацкай дзейнасці пры Міністэрстве юстыцыі 15 кастрычніка.

Сутнасць прэтэнзій да адваката была ў яго каментары Tut.by. У публікацыі ад 14 жніўня Аляксандр Пыльчанка распавёў, якімі паўнамоцтвамі валодае генеральны пракурор і якія дзеянні можа распачаць па апублікаваных у СМІ відэа і сведчаннях збіцця людзей 9-12 жніўня ў РУУС і ІЧУ. 

Раней ліцэнзіі пазбавілі адвакатку Юлію Леванчук, якая прадстаўляе інтарэсы збітага ўладальніка кветкавай крамы Максіма Харошына.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0